Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты чэскі сьпявак Карэл Гот трапіў у шпіталь


У Празе шпіталізаваны знакаміты чэскі сьпявак Карэл Гот пасьля прыступу сардэчнай арытміі.

Гот, якому 76 гадоў, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што ён адмяняе ўсе публічныя выступы на нявызначаны тэрмін, і прасіў, каб яго прыватнае жыцьцё паважалі. Чэскі тэлеканал «Прыма» паведаміў, што на працягу ночы Гот перанёс апэрацыю на сэрцы.

Карэл Гот, які выпусьціў свой першы запіс у 1962 годзе, зьяўляецца адным з самых папулярных сьпевакоў у Цэнтральнай Эўропе. Ён быў названы «ўлюбёным сьпеваком» Чэхаславакіі і Чэскай Рэспублікі 39 разоў. У 1977 годзе яго першы альбом, выпушчаны ў Савецкім Саюзе, быў прададзены накладам 4,5 мільёна копій. Лічыцца, што ён прадаў каля 100 мільёнаў альбомаў за сваю кар’еру.

XS
SM
MD
LG