Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ шукае русафобію ў маскоўскай Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры


У Маскве ў будынку Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры праходзяць ператрусы.

Апэратыўнікі адбіраюць дакумэнты, электронныя носьбіты і некаторую літаратуру, паведамляе агенцтва гарадзкіх навінаў «Москва» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле дадзеных агенцтва, прычынай ператрусаў сталі паведамленьні аб тым, што ў бібліятэцы захоўваюцца асобнікі нейкай газэты, у якой нібыта скажаюцца гістарычныя факты, і што дадзенае выданьня можа насіць «русафобскі характар».

Ператрусы таксама праходзяць у кватэрах у кіраўніцы бібліятэкі Натальлі Шарынай і прадстаўніка Сусьветнага кангрэсу ўкраінцаў у Маскве Валерыя Семяненкі.

XS
SM
MD
LG