Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнагорыя абвінавачвае Маскву ў датычнасьці да акцыяў пратэсту


Пратэсты ў Чарнагорыі. Падгорыца, 24 кастрычніка 2015 году

Пратэсты ў Чарнагорыі. Падгорыца, 24 кастрычніка 2015 году

Урад Чарнагорыі расцаніў заяву расейскага Міністэрства замежных спраў як пацьверджаньне датычнасьці Масквы да акцыяў пратэсту.

«Заява дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі [...] пацьвярджае правільнасьць заявы прэм’ер-міністра Міла Джуканавіча аб удзеле Расеі ў акцыі пратэсту супраць НАТО», — гаворыцца ў паведамленьні ўраду.

Улады Чарнагорыі падкрэсьліваюць, што расейскае зьнешнепалітычнае ведамства, якое выказала заклапочанасьць з нагоды прымяненьня гвалту супраць мірных дэманстрантаў, забывае, «што гэтыя „мірныя пратэстоўцы“ закідалі паліцыю бутэлькамі з запальнай сумесьсю і паспрабавалі сілком заняць парлямэнт і зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот».

Раней МЗС Расеі апублікаваў камэнтар у адказ на абвінавачваньні прэм’ер-міністра Чарнагорыі Міла Джуканавіча, які лічыць Расею арганізатарам антыўрадавых выступаў у краіне. У міністэрстве падкрэсьлілі, што фактаў датычнасьці Расеі да напружанасьці ў Чарнагорыі не існуе, а Джуканавіч «дзейнічае ў сваіх інтарэсах, спрабуючы зьняць зь сябе адказнасьць за нарастаньне супрацьстаяньня».

Акцыі пратэсту праходзяць у Чарнагорыі зь сярэдзіны кастрычніка. Дэманстранты дамагаюцца адстаўкі прэм’ер-міністра Джуканавіча і стварэньня часовага ўраду. Урад Чарнагорыі спадзяецца далучыцца да НАТО, аднак многія грамадзяне, якія адчуваюць сымпатыі да Расеі, выступаюць супраць гэтага.

На мінулым тыдні паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону тысяч дэманстрантаў у сталіцы краіны Падгорыцы, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG