Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Паўднёвай Азіі дасягнула амаль 280


Наступствы землятрусу ў Аўганістане, правінцыя Бадахшан, Аўганістан 27 кастрычніка 2015 году

Наступствы землятрусу ў Аўганістане, правінцыя Бадахшан, Аўганістан 27 кастрычніка 2015 году

Вялікая пагроза сходу апоўзьняў; пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Паўднёвай Азіі набліжаецца да 280, большасьць — жыхары поўначы Пакістана. Сотні людзей параненыя.

Тысячы жыхароў горных раёнаў Пакістана і Аўганістана засталіся без прытулку.

Мясцовыя ўлады асьцерагаюцца, што колькасьць загінулых будзе расьці, паколькі з-за парушанай сувязі няма поўных зьвестак з шэрагу пацярпелых раёнаў.

Вялікая пагроза сходу апоўзьняў.

Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.

26 кастрычніка землятрус магнітудай 7,5 знаходзіўся на поўначы Аўганістана — у горным раёне Гіндукуш правінцыі Бадахшан, якая мяжуе з Пакістанам, Таджыкістанам і Кітаем.

XS
SM
MD
LG