Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 кастрычніка: 60 гадоў Білу Гейтсу, суд над Анатолем Лябедзькам за «шэсьце нацыянальнага сьцяга»


Шэсьце нацыянальнага сьцяга ў Менску 10 кастрычніка 2015 году

Шэсьце нацыянальнага сьцяга ў Менску 10 кастрычніка 2015 году

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск, разгляд у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы справы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі за «шэсьце нацыянальнага сьцяга», якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка сёлета. Пачатак у 10 гадзінаў.

Менск, разьвітаньне з беларускім навукоўцам, былым прэзыдэнтам Акадэміі навук Мікалаем Барысевічам пройдзе ў 11.00 у будынку прэзыдыюму НАН Беларусі. Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12.30.

Масква, у гатэлі «Рытц Карлтан» адбудзецца пасяджэньне Рады кіраўнікоў органаў бясьпекі і спэцыяльных службаў дзяржаваў-удзельніц СНД.

Пэкін, пачатак візыту канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель у Кітай.


У гісторыі:

1237 — першая пісьмовая згадка аб Бэрліне, дзень нараджэньня гораду.

1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінскамоўная паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».

1886 — Адбылося афіцыйнае адкрыцьцё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Чэхаславаччыны ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі, дзяржаўнае сьвята ў Чэхіі.

1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэклярацыю пра ўключэньне Заходняй Беларусі ў склад БССР.

1942 — нацыстамі зьнішчанае гета ў Пінску.

1944 — дзень вызваленьня Ўкраіны ад нацысцкіх захопнікаў.

1962 — Карыбскі крызіс: першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў абвясьціў аб вывадзе з Кубы савецкіх ядзерных ракетаў.

1999 — у Беларусі была заснаваная Археаграфічная камісія, задача якой — зьбіраць і вывучаць старажытныя архіўныя дакумэнты.

У гэты дзень нарадзіліся:

1845 — Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг.

1884 — Фларыян Ждановіч, актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру.

1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.

1904 — Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.

1955 — Біл Гэйтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі «Майкрасофт».

Цытата:

Посьпех — кепскі настаўнік, ён прымушае разумных людзей думаць, што яны ня могуць прайграць.

Біл Гейтс

XS
SM
MD
LG