Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША кажа пра намер узмацніць атакі на «Ісламскую дзяржаву»


Эштан Картэр
Эштан Картэр

Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць ўзмацніць атакі на групоўку «Ісламская дзяржава» з паветра і на зямлі. Як паведамляе CNN, пра гэта заявіў міністар абароны ЗША Эштан Картэр на слуханьнях у сэнацкім камітэце па ўзброеных сілах.

Картэр сказаў, што ЗША ня будуць стрымлівацца ў падтрымцы партнэраў, якія праводзяць такія атакі, а таксама ў «правядзеньні такіх апэрацый наўпрост, праз удары з паветра альбо праз наўпроставыя дзеяньні на зямлі».

Пры гэтым CNN паведамляе са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, што канчатковага рашэньня пра далейшыя наземныя апэрацыі пакуль не прынята.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG