Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маленькія часікі»: Саўка ды Грышка пра Алексіевіч, Лукашэнку і ордэн Дробышу


Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, што важнейшае для беларускай культуры — Нобэлеўская прэмія для пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, ці тое, што Аляксандра Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны расейскага кампазытара і прадусара Віктара Дробыша.

Грышка:
Віктару Дробышу ордэн уручылі.
Дзіўна яшчэ, што да сьвятых не залічылі.
Бо Віктар — ён ня з тых, хто гоніць розную халтуру -
Зрабіў вялікі ўнёсак у нашую культуру.

Саўка:
Есьлі ты сьмяёсься, то значыт ты дурак!
А как жа «маленькія часікі сьмяюцца: цік-так»?
Эта ж супершлягер міравой эстрады!
Паэтаму героя і нашла награда.

Грышка:
Віктар Дробыш — ня дробная фігура,
Бо піша ён эстраду, а не літаратуру.
Нават Лепс выконвае Дробышавы творы,
Сьпявак найлепшы ў сьвеце, бліскучы Лепс Грыгоры.

Саўка:
Ты іранізіруеш, Грышка, цілі как?
Есьлі эта так, то значыт ты дурак.
Я бы Лепсу, кстаці, тожэ ордзен даў,
Патаму што Лепс — он настаяшчая зьвязда.

Грышка:
Вось я і кажу — ўсім трэба даць па ордэну -
Лепсу, Маісееву, Алегравай, Задорнаву.
А Алексіевіч хай сядзіць з паганым Нобэлем!
на Лукашэнку бочкі ёй каціць няма чаго было.

Саўка:
Тут я, как ні странна, з табою саглашусь,
Бо Лукашэнка аліцэтварае Беларусь.
А есьлі хто-та проціў, то он народу ўраг.
А маленькія часікі сьмяюцца: цік-так.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG