Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвіслачы ўшануюць паўстанцаў Каліноўскага


Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Сьвіслачы

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Сьвіслачы

31 кастрычніка ў Сьвіслачы актывісты ўшануюць памяць паўстанцаў 1863 года.

Збор удзельнікаў фэсту плянуецца а 12-й гадзіне каля мясцовага касьцёла.

«Традыцыйна Дзень памяці змагароў прымеркаваны таксама да дня нараджэньня Віктара Каліноўскага — ідэоляга вызвольнага чыну 1863 году», — паведамляе «Гарадзенская вясна».

Штогод пакланіцца магіле Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстаньня ў Беларусі Кастуся Каліноўскага, прыяжджаюць дзясяткі беларусаў. Сёлета яны зноў ускладуць кветкі і запаляць зьнічы на месцы апошяга спачыну Віктара Каліноўскага і іншых патрыётаў. Таксама плянуецца ўскладаньне кветак у цэнтры гораду да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведваньне Якушоўкі, былога родавага гнязда роду Каліноўскіх.

Пры падтрымцы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі будзе арганізаваны канцэрт бардаў.

Ушанаваньне памяці паўстанцаў адбываецца ўжо цягам дваццаці гадоў.

Летась каля дзясятка ўдзельнікаў ушанаваньня памяці паўстанцаў у Сьвіслачы ўлады пакаралі штрафамі.

XS
SM
MD
LG