Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блэр папрасіў прабачэньня за ўварваньне ў Ірак у 2003 годзе


Тоні Блэр
Тоні Блэр

Былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр у інтэрвію CNN папрасіў прабачэньня за ўварваньне ў Ірак у 2003 годзе. Ён заявіў, што ўварваньне ў Ірак прывяло да ўздыму тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Блэр, у прыватнасьці, сказаў: «Кожны раз, калі мяне пытаюцца, кажу, што прашу прабачэньня за тое, што выведная інфармацыя, якую мы атрымлівалі, была няправільнай.

Таму што, хоць былы ірацкі дыктатар Садам Хусэйн і выкарыстаў хімічную зброю супраць уласнага народа, супраць іншых, праграма ў тым выглядзе, у якім мы думалі, не існавала. Я таксама прашу прабачэньня за некаторыя памылкі ў плянаваньні і, вядома, за нашу памылку ў разуменьні таго, што будзе адбывацца пасьля таго, як мы скінулі рэжым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG