Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 27 кастрычніка 2015: Фотавыстава «Жыцьцё» ў Менску; дзень памяці Вітаўта


Князь Вітаўт

Князь Вітаўт

Падзеі і даты гэтага дня

Афіша:

У Музэі сучаснага мастацтва (Менск, пр. Незалежнасьці, 47) адкрываецца фотавыстава «Жыцьцё». Выстава распавядзе дзьве гісторыі – першай мадэлі зь Дзіцячым цэрэбральным паралічом у Беларусі Ангеліны Ўэльскай і актора з сындромам Даўна Андрэя Гарбаценкі. Фотавыстава «Жыццё» зьяўляецца часткай праекту «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасьцю», накіраванага на фармаваньне станоўчага стаўленьня да людзей з інваліднасьцю, які рэалізуе Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці USAID. Пачатак а 17.00.

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Менску пройдзе лекцыя пра фэмінізм у сучасным польскім тэатры. Лекцыю прачытае польская дасьледніца Агата Адамэцка-Сітэк, кіраўніца навукова-выдавецкага аддзела Тэатральнага інстытуту ў Варшаве. Пачатак а 19.00.

У Менску ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца Міжнародная канфэрэнцыі па квантавай оптыцы і квантавай інфармацыі, у якой возьмуць удзел сусьветна вядомыя навукоўцы Расеі, Францыі, ЗША, Нямеччыны, Аўстрыі, Швэцыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Нідэрляндаў, Гішпаніі, Румыніі і іншых краінаў.

У Менску ў «Прэзыдэнт-гатэлі» пройдзе пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

У гісторыі:

1875 — нарадзіўся Леў Клейнбарт, расейскі і беларускі крытык і літаратар. дасьледчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху.

1890 — нарадзіўся Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

1911 — нарадзіўся Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

1926 — нарадзіўся Барыс Бокуць, савецкі і беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980).

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1989 — на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, згодна з савецка-амэрыканскай дамовай пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай дальнасьці, была зьнішчаная апошняя ракета СС-23.

У памяці:

1430 — памёр Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім Вялікае Княства Літоўскае стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1837 — памёр Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.

1887 — памёр Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1907 — памёр Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

Цытата:

«Пасварыўся Пратон з Электронам,
Электрон на Пратона крычаў:
— Хто прыдумаў такія законы:
ты сядзіш, як апошні гультай,
я ж адзіны кручуся, лятаю,
аніколі спакою ня знаю,
вечна ў руху па замкнутым крузе,
ты ж адно толькі знаеш — хітруеш,
як мяне пад сябе падабраць! —
Тут Пратон адгукнуўся зь Ядра:
— Во, дзівак, яму цяжка круціцца!
Ды ня можаш ты проста спыніцца,
бо калі твая хуткасьць міне,
ты адразу ўпадзеш на мяне...»

Зьмітрок Кузьменка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG