Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзьмітрыеву рэзка не спадабалася пытаньне пра крыніцы фінансаваньня»


Прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША Валер Кавалеўскі, які прысутнічаў на сустрэчы ў Цэнтры Ўілсана з былой кандыдаткай у прэзыдэнты Тацянай Караткевіч і кіраўніком кампаніі «Гавары праўду» Андрэем Дзьмітрыевым, падзяліўся сваімі ўражаньнямі ў Фэйсбуку.

«1. Прыезд у Вашынгтон ім арганізаваў Нацыянальны дэмакратычны інстытут.

2. Караткевіч прамаўляла па-расейску, Дзьмітрыеў перакладаў на ангельскую. Пры гэтым часта яго пераклад выходзіў за межы таго, што казала Караткевіч.

3. На мерапрыемстве ў Цэнтры Ўілсана прысутнічала зусім няшмат людзей. У залі на чалавек 90 сабраліся 27 слухачоў.

4. Дзьмітрыеву рэзка не спадабалася пытаньне пра крыніцы фінансаваньня. У адказ ён параіў не займацца тэорыямі замовы. Пытаньні за пачатковы пэрыяд дзейнасьці «Гавары праўду» ён параіў адрасаваць Някляеву.

5. Выступала Караткевіч ўпэўнена, часта гаварыла пра сябе ў трэцяй асобе.

6. Палічыла сваім дасягненьнем увагу Лукашэнкі да праблемы расейскай ваеннай базы. Настойвала на тым, што ў кампаніі не дыстанцыявалася ад апазыцыі, а наадварот — злучыла сілы ўсёй апазыцыі.

7. Яна без ваганьняў абвергла свае ўласныя неаднаразовыя заявы пра гатоўнасьць працаваць ва ўрадзе.

8. Эпізод з камэнтарам кіраўніка беларускай амбасады Паўла Шыдлоўскага выглядаў гратэскна, пры тым што сам ён трымаўся неяк прыніжана. Прадстаўнік улады, што літаральна абакрала Караткевіч на выбарах, хваліў яе за такт і годнасьць — фактычна, за яе гатоўнасьць «не факусавацца на афіцыйных выніках» — пасьля чаго ахвяра і яе кіраўнік парадаваліся ацэнцы і падзякавалі ўладзе, якая іх абакрала і падманула іх выбарцаў.

22 кастрычніка ва Ўілсанаўскім цэнтры ў Вашынгтоне былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч паўдзельнічала ў сустрэчы з амэрыканскімі экспэртамі і распавяла пра свае далейшыя пляны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG