Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Алексіевіч шмат зрабіла для Беларусі — праўду сказала!» — апытаньне ў Менску


Аляксандар Лукашэнка (зьлева), Сьвятлана Алексіевіч
Аляксандар Лукашэнка (зьлева), Сьвятлана Алексіевіч

«Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць тым, што пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, уганараваная Нобэлеўскай прэміяй, крытыкуе ягоны рэжым. Як вы да гэтага ставіцеся?» На гэтае пытаньне адказваюць мінакі на вуліцах Менску.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Наўпроставы лінк

Юнак зь дзяўчынай: «Крытыкаваць чалавека лёгка, калі сам ніколі не стаяў на чале ўсёй краіны. А наш прэзыдэнт, магчыма, робіць усё магчымае, каб у нас не было такой сытуацыі, як ва Ўкраіне. Таму я лічу, што ня варта крытыкаваць наўпрост, „у лоб“ і адназначна».

Настаўніца сярэдніх гадоў: «Я не люблю Алексіевіч і не люблю яе кнігі. Лічу, што ўсё, што яна пісала, — гэта ганьба для беларускага народу. Ніякага пачуцьця патрыятызму яна не выхоўвала. Усё, што яна пісала, яна нахлусіла невядома зь якой мэтай. Навошта гэта? Я лічу, што любы пісьменьнік павінен пісаць харошыя рэчы, выхоўваць патрыятызм, а не пісаць тое, што яна пісала».

Спадар сярэдніх гадоў: «Яна малайчына, што ёй далі Нобэлеўскую прэмію. Але не было ў Лукашэнкі супернікаў, каб было за каго галасаваць. А крытыкаваць яго, я думаю, ёсьць за што».

Спадарыня пэнсійнага веку: «А я за яго і галасавала, за Лукашэнку. А тое, што ня ўсё ў нас добра, то ня ўсё... Ёсьць у нас крыху і хібаў...»

Спадар: «Крыху ёсьць, за што можна крытыкаваць. Бо ёсьць такія нюансы, што, мякка кажучы, ён ня мае рацыі. А чаму — самі ведаеце».

Выкладчыца ВНУ: «Я на баку Алексіевіч, бо яна выказвае думку народа, думку бальшыні. А не адзін чалавек — сам за сябе».

Юнак-студэнт: «Пісьменьнік — ён чалавек з больш аб’ектыўным поглядам, таму да ягоных выказваньняў варта прыслухоўвацца. Тым больш калі гэта чалавек аўтарытэтны. Таму я з павагай стаўлюся да такіх меркаваньняў».

Спадар зь дзецьмі: «Я, папраўдзе, мала ў гэтым разьбіраюся. Але, натуральна, я за жанчыну. Я чуў, што яна добра піша, шмат зрабіла для Беларусі — праўду сказала!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG