Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры землятрусу ў Паўднёвай Азіі ФОТАГАЛЕРЭЯ


У Паўднёвай Азіі дзясяткі людзей загінулі ў выніку моцнага землятрусу магнітудай 7,5, эпіцэнтар якога знаходзіўся на поўначы Аўганістана, у горным раёне Гіндукуш. Многія параненыя. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Пакістане і Індыі.

Ахвярамі землятрусу ў Аўганістане, па апошніх дадзеных, сталі ня менш за 17 чалавек, у тым ліку 12 вучаніц ў правінцыі Тахар, якія загінулі пры спробе выбегчы са школы, яшчэ 39 школьнікаў параненыя. Яшчэ пяць чалавек загінулі ў горадзе Джалалабад. Ёсьць разбурэньні, парушаныя электразабесьпячэньне і тэлефонная сувязь.

У Пакістане, па апошніх дадзеных, загінулі 52 чалавекі. Найбольшая колькасьць ахвяраў на паўночным захадзе краіны ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва.

У сталіцы Індыі Дэлі людзі, адчуўшы падземныя штуршкі, у паніцы выбягалі на вуліцу, была прыпыненая праца мэтрапалітэну. У некаторых месцах пашкоджаныя лініі электраперадачаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG