Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбыўся магутны землятрус з эпіцэнтрам у гарах Гіндукуш у паўночным Аўганістане.

Сэйсмолягі пацьвердзілі, што землятрус меў сілу 7,7 бала на шкале Рыхтэра.

Як паведамляюць прэс-агенцтвы, моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Кабуле, Нью-Дэлі і Ісламабадзе. У сталіцы Пакістану хісталіся сьцены будынкаў, і людзі пакінулі офісы ў паніцы, чытаючы вэрсэты з Карану.

Памеры шкоды і колькасьць магчымых ахвяраў ад землятрусу пакуль не вядомыя.

XS
SM
MD
LG