Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуліца тыгровых архідэяў


Няма гэткай вуліцы ў нашай Гародні — скажа кожны, хто ведае горад. І памыліцца. Бо на гэтай вуліцы, што «корсткім успамінам сэрца раніць», жыў Юры Гумянюк.

Але сваіх паэтаў люд тутэйшы ня чуе.

Што меў на ўвазе Юра?

Вось жа, доўга разважала над гэтым. Архідэі тут на вуліцах не растуць. Затое ледзьве не пры кожным доме растуць тыгровыя лілеі, якія нагадваюць тыгровыя архідэі. Нагадваюць вобраз, створаны Юрам. Мо згледзеўшы іх, прыдумаў паэт тую назву для сваёй кнігі. І вуліцы.

Няма такое ў нашай Гародні. І ніколі не было. Але хочацца верыць, што будзе. Чаму б не? Бо «ўратавальная надзея абуджае стомленую памяць».

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG