Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянская сетка «Апора» зафіксавала шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства ў дзень галасаваньня. У тым ліку, подкуп выбарцаў і ўкід бюлетэняў.

Згодна з дадзенымі, апублікаванымі на сайце цэнтральнай выбарчай камісіі краіны, самы высокі паказчык зафіксаваны ў Цярнопальскай вобласьці – больш за 56 працэнтаў, самы нізкі – у Данецкай (каля 32 адсоткаў).

Мясцовыя выбары ва Ўкраіне праходзілі 25 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах, акрамя анэксаванага Расеяй Крыму і асобных часова акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей. Жыхары краіны выбіралі кіраўнікоў абласных цэнтраў, а таксама дэпутатаў у абласныя і гарадзкія рады.

Грамадзянская сетка «Апора» зафіксавала да тысячы парушэньняў выбарчага заканадаўства ў дзень галасаваньня. У іх ліку – спробы подкупу выбарцаў, укід бюлетэняў, падвоз выбарцаў на ўчасткі для галасаваньня. У Закарпацьці міліцыя ўзбудзіла тры крымінальныя справы па факце подкупу выбарцаў, перадае «112 Украіна».

Па дадзеных «Апоры», у сяле Поціеўка Белацаркоўскага раёну Кіеўскай вобласьці ўсё сяло галасавала без пашпартоў, паведамляе «Ўкраінская праўда». Грамадзянскія актывісты нагадваюць, што згодна з законам Украіны «Аб мясцовых выбарах» за выдачу бюлетэняў без дакумэнта, які пацьвярджае асобу, прадугледжаная крымінальная адказнасьць.

У Марыюпалі і Чырвонаармейску з-за парушэньняў выбары былі адмененыя.

Дарадца губэрнатара Адэскай вобласьці Міхаіла Саакашвілі Марыя Гайдар паведаміла ў Facebook, што апярэджвае канкурэнтаў на выбарах у абласную раду.

Раней паведамлялася, што Гайдар выгналі з выбарчага ўчастку, дзе яна прысутнічала пры падліку галасоў. Паводле яе, інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як назіральнікі ад прапрэзыдэнцкай «Салідарнасьці» «паказалі на разыходжаньне ў лічбах тых, хто прагаласаваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG