Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі «Апазыцыйны блёк» заяўляе пра перамогу ў шасьці абласьцях


Сёньня ва Ўкраіне адбыліся мясцовыя выбары. Лідэр «Апазыцыйнага блёку» Юры Бойка заяўляе, што яго партыя перамагла на мясцовых выбарах у шасьці абласьцях.

Паводле яго словаў, «Апазыцыйны блёк» перамог у Данецкай, Луганскай, Запароскай, Днепрапятроўскай, Адэскай і Мікалаеўскай абласьцях.

«Больш брудных і праблемных выбараў у нашай краіне яшчэ не было», — заявіў Бойка, словы якога цытуе прэс-служба «Апазыцыйнага блёку».

Афіцыйных папярэдніх вынікаў мясцовых выбараў пакуль няма.

У нядзелю, 25 кастрычніка, у 20:00 ва Ўкраіне завяршылася галасаваньне на мясцовых выбарах, працягваецца падлік галасоў. У дзень галасаваньня ў МУС паступіла 470 паведамленьняў аб парушэньнях падчас выбараў, 54 зь якіх — пра подкуп выбарнікаў. Грамадзянская сетка «Апора» зафіксавала тысяча пяцьдзясят два парушэньні на момант закрыцьця ўчасткаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG