Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад гатовы пайсьці на датэрміновыя выбары


Башар Асад

Башар Асад

Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад гатовы правесьці ў краіне парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі ад КПРФ Аляксандр Юшчанка пасьля сустрэчы з Асадам у Дамаску. Юшчанка, які знаходзіцца ў Сірыі ў складзе расейскай парлямэнцкай дэлегацыі, адзначыў, што Асад выказаў гатоўнасьць правесьці свабодныя парлямэнцкія выбары з удзелам усіх палітычных сілаў, накіраваных на росквіт краіны, а таксама абмеркаваць канстытуцыйную рэформу. Акрамя гэтага, прэзыдэнт Сірыі заявіў пра гатоўнасьць правесьці прэзыдэнцкія выбары і прыняць у іх удзел — «пры жаданьні народа».

Як пішуць сірыйскія СМІ, Асад у часе сустрэчы з расейскай дэлегацыяй адзначыў, што перамога над экстрэмісцкімі групоўкамі прывядзе да палітычнага ўрэгуляваньня, да якога імкнуцца Расея і Сірыя.

У суботу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў пра гатоўнасьць Масквы аказаць падтрымку паўстанцам апазыцыйнай «Свабоднай сірыйскай арміі». Прадстаўнікі сірыйскай умеранай апазыцыі адкінулі верагоднасьць альянсу паміж паўстанцамі і Расеяй.

Хаўрусьнік Асада Расея заяўляе, што цяперашні сірыйскі лідэр павінен быць складовай часткай палітычнага пераходнага працэсу ў Сірыі, у той час як краіны Захаду лічаць, што Асаду няма месца ў будучыні гэтай краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG