Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары ў Марыюпалі сарваныя


Марыюпальскія гарадзкая тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах у мясцовыя органы ўлады не прыняла бюлетэні, паколькі падазравае махлярства.

У партыі «Блёк Пятра Парашэнкі» заявілі, што выбары ў Марыюпалі сарваныя. Як паведамляе «Ўкраінская праўда», Марыюпальскія гарадзкая тэрытарыяльная выбарчая камісія не прыняла бюлетэні. Камісія мае засьцярогі адносна махлярства, паколькі бюлетэні былі надрукаваныя кампаніяй, якая кантралюецца алігархам Рэнатам Ахметавым.

Выбарчыя ўчасткі таксама не адкрыліся сёньня ў горадзе Чырвонаармейскі Данецкай вобласьці. Як паведамілі ў тэрытарыяльным выбаркаме, гэта зьвязана з памылкамі пры друкаваньні бюлетэняў.

Усяго з Данецкай вобласьці бюлетэні не атрымалі 235 участковых выбарчых камісіяў.

Ва Ўкраіне сёньня праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады. Галасаваньне адбываецца на 33 тысячах выбарчых участкаў. Будуць абраныя мэры 359 гарадоў абласнога і раённага значэньня. У цэлым па краіне праводзіцца каля 20 тысяч дэпутатаў мясцовых саветаў і сельскіх, пасялковых і гарадзкіх кіраўнікоў.

XS
SM
MD
LG