Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы - парлямэнцкія выбары. «Права і справядлівасьць» — у фаварытах


Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, апазыцыйная партыя «Права і справядлівасьць», якую ўзначальвае экс-прэм’ер Яраслаў Качыньскі, апярэджвае «Грамадзянскую плятформу» дзейнага кіраўніка ўраду Эвы Копач.

Кіруючая партыя пачала губляць папулярнасьць пасьля таго, як у траўні на прэзыдэнцкіх выбарах перамогу атрымаў вылучэнец «Права і справядлівасьці» Анджэй Дуда.

Партыю Качыньскага найбольш падтрымліваюць жыхары вясковых раёнаў.

Кіраўнік руху «За Свабоду», экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бачыць станоўчы момант для разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі, калі большасьць ва ўрадзе атрымаюць правыя сілы:

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

«Выбары ў Польшчы маюць вялікае значэньне для Беларусі, таму што Польшча — гэта той гулец, паводле меркаваньня якога будуецца палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да ўсходняй Эўропы. Адметна тое, што ў Польшчы цяпер спаборнічаюць правыя партыі, гэта значыць, партыі каштоўнасьцяў, якія ставяць на першае месца не сацыяльныя моманты, а тое, што зьвязана з правамі чалавека і дэмакратыяй. Таму нягледзячы на вынікі выбараў, я думаю, што палітыка Польшчы ў дачыненьні да Беларусі будзе грунтавацца менавіта на гэтых прынцыпах. Так, ёсьць розныя галасы і ёсьць дыскусія і ў Польшчы. Ёсьць прыхільнікі „Ягелонскай канцэпцыі“, якая заключаецца ў тым, што Польшча можа ўзмацняцца праз узмацненьне і дэмакратызацыю сваіх суседзяў. А ёсьць тыя, хто лічыць, што ва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне ўсё лепш вырашаць праз Маскву. Я спадзяюся, што большасьць ва ўрадзе атрымаюць тыя, хто прытрымліваецца першага падыходу, і будуць дбаць пра незалежнасьць Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG