Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за плыні мігрантаў Балканы пагражаюць закрыць межы


Балканскія краіны заявілі пра гатоўнасьць закрыць свае межы, каб не станавіцца буфэрнай зонай для мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Эўразьвязу.

Як заявіў прэм’ер-міністр Баўгарыі Бойка Барысаў пасьля перамоваў са сваімі калегамі з Сэрбіі і Румыніі, краіны гатовыя пайсьці на такі крок, калі падобныя захады для спыненьня плыні ўцекачоў зробяць Нямеччына і Аўстрыя.

Пра гэта паведамляе расейская служба навінаў BBC.

«Калі Нямеччына і Аўстрыя закрыюць свае межы, мы не дазволім нашым краінам стаць буфэрнай зонай для мігрантаў. Мы будзем гатовыя закрыць межы», — заявіў Барысаў.

У нядзелю пройдзе экстраны саміт ЭЗ, скліканы на ініцыятыву кіраўніка Эўракамісіі Жана-Клода Юнкера. Паводле яго слоў, марудзіць з вырашэньнем міграцыйнага крызысу Эўропа ня можа. Раней Эўракамісія заявіла, што цяперашні міграцыйны крызіс зьяўляецца найбуйнейшым з часоў Другой усясьветнай вайны. Паводле дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, штодня на працягу мінулым тыдня ў Грэцыю прыбывала больш за 9 тысяч мігрантаў, што зьяўляецца самым высокім паказчыкам за гэты год. Паводле інфармацыі агенцтва ЕС Frontex, за першыя дзевяць месяцаў 2015 на тэрыторыю эўрапейскіх краін прыбылі больш за 710 тысяч мігрантаў.

Большасьць мігрантаў, у тым ліку ўцекачы зь Сірыі, Ірака і Аўганістана — спрабуюць дабрацца да Нямеччына, каб прасіць там прытулку.

XS
SM
MD
LG