Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгарыя, Румынія і Сэрбія гатовы закрыць межы для мігрантаў


Уцекачы ў Сэрбіі

Уцекачы ў Сэрбіі

Тры балканскія краіны гатовы закрыць свае межы для мігрантаў, калі такое самае рашэньне прымуць Нямеччына і Аўстрыя.

Як заявіў баўгарскі прэм’ер-міністар Бойка Барысаў, выступаючы ў Софіі пасьля перамоваў са сваімі сэрбскім і румынскім калегамі Аляксандрам Вучычам і Віктарам Понтэ, усе тры балканскія краіны ня маюць намер ператварацца ў «буфэрную зону».

Сотні тысяч уцекачоў, што прыбываюць у Эўропу, назьбіраліся ў заходнебалканскіх краінах у выніку таго, што Вугоршчына закрыла межы з Сэрбіяй і Харватыяй. Набліжаюцца зімовыя халады, а ва ўладаў не хапае сродкаў і магчымасьцяў разьмясьціць усіх, хто мае патрэбу, у належных умовах.

Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер ў нядзелю ў Брусэлі зьбірае лідэраў шэрагу краін, каб абмеркаваць неадкладныя кароткатэрміновыя захады па вырашэньні мігранцкага крызісу на захадзе Балканскага рэгіёну.

XS
SM
MD
LG