Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Патрысія» ўварвалася на тэрыторыю Мэксыкі, але страціла актыўнасьць да 2 катэгорыі. Ці дойдзе да Тэхасу?


Ураган «Патрысія», якому напярэдадні сыноптыкі далі 5-ю, найвышэйшую катэгорыю, якая яшчэ завецца катастрафічнай, дасягнуў тэрыторыі Мэксыкі на ціхаакіянскім узьбярэжжы краіны, у 30 кілямэтрах ад порту Манзаніла штату Халіска. Як паведамляюць мэксыканскія крыніцы, ураган абрушыў на ўзьбярэжжа шматмэтровыя хвалі і надзвычай моцныя ліўні, ужо зарэгістраваныя апоўзьні і затапленьні, ёсьць разбурэньні будынкаў і дарог, між тым зьвестак пра пацярпелых пакуль няма. Паводле кіраўніка нацыянальнай мэтэаслужбы Мэксыкі Альберта Эрнандэса ўраган «Патрысія» накіроўваецца ўглыб тэрыторыі краіны і можа прайсьці па штатах Каліма, Наярыт, Сакетэкас і Коаўіла. Між тым фіксуецца аслабленьне ўрагану, якому адмыслоўцы цяпер далі 2-ю (умераную) катэгорыю паводле шкалы Сафіра-Сымпсана. Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пенья Ньета ў тэлезвароце да грамадзянаў краіны заклікаў іх не расслабляцца і ўважліва сачыць за зьвесткамі пра ўраган. Напярэдадні з зоны магчымага праходжаньня «Патрысіі» былі эвакуяваныя дзясяткі тысяч турыстаў і мясцовых жыхароў.

У пятніцу падчас набліжэньня да Мэксыкі сіла ветру ў эпіцэнтры урагану «Патрысія» дасягала 325 кілямэтраў у гадзіну з парывамі да 400 мэтраў, што было рэкордам за час мэтэаназіраньняў.

У ЗША не выключаюць, што «Патрысія» дойдзе да штату Тэхас і рыхтуюцца да пераадоленьня дрэнных наступстваў урагану. Сыноптыкі кажуць, што ў суботу «Патрысія» сутыкнецца з моцным цыклёнам, які раней панаваў над тэрыторыяй Тэхасу. З-за гэтага цыклёну ў пятніцу былі адмененыя 400 авіярэйсаў у аэрапорце Даласа, а ў Хьюстане ўлады папярэдзілі пра пагрозу навадненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG