Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лягеры для ўцекачоў у Турэччыне перапоўненыя


Мігранты на аўтавакзале ў Стамбуле, верасень 2015

Мігранты на аўтавакзале ў Стамбуле, верасень 2015

Турэччына часова закрыла КПП «Джыльвегюзю» ў правінцыі Хатай каля сірыйскай мяжы.

Турэцкія ўлады ня могуць прыняць новых сырыйцаў — у лягерах уцекачоў на паўднёвым усходзе краіны, каля сырыйскай мяжы няма месцаў.

«У нас не хапае самага неабходнага: гарачага харчаваньня, вады, вугалю, гігіенічных і мыйных сродкаў», — заявіла мэр суседняй паўднёва-ўсходняй турэцкай правінцыі Газьянцеп у інтэрвію тэлеканалу НТВ.

Тэлеканал паведамляе, што ў чаканьні адкрыцьця праходу ля турэцкай мяжы сабраліся ад дзьвюх да трох тысяч сырыйцаў. Яшчэ каля пяцідзесяці тысяч рухаюцца ў кірунку турэцкай мяжы з паўночнай правінцыі Алепа.

Пасьля пачатку ваеннага канфлікту ў Сырыі турэцкія ўлады разьбілі на тэрыторыі сваёй краіны больш за дваццаць два лягеры сырыйскіх уцекачоў, дзе разьмясьцілі каля двух з паловай мільёнаў сырыйцаў. На іх утрыманьне было выдзелена больш за пяць мільярдаў эўра. Газэта «Хюрыет» паведамляе, што чакаецца яшчэ каля трох мільярдаў эўра ад краінаў ЭЗ, якія пагадзіліся аказаць фінансавую дапамогу, каб затрымаць сырыйскіх уцекачоў у Турэччыне і не дапусьціць іх пранікненьня ў Эўропу.

XS
SM
MD
LG