Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка па справе Младзіча знойдзены мёртвым


Суд над Раткам Младзічам

Суд над Раткам Младзічам

У адным з гатэляў Гаагі знойдзены мёртвым сьведка абароны па справе былога сэрбскага вайсковага начальніка Раткі Младзіча — Душан Дуніч.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на сайт Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). Душан Дуніч павінен быў выступіць у Гааскім трыбунале.

Ён быў прыцягнуты МТБЮ ў якасьці сьведкі-экспэрта. У справах экс-прэзыдэнта Сэрбіі Мілана Мілуцінавіча і адстаўнога генэрала Власьціміра Джорджэвіча і былога прэм’ера Косава Рамуша Харадзіная ён быў задзейнічаны на баку абвінавачаньня. У справах экс-прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Радавана Караджыча ды іншых сэрбскіх дзеячаў ДУНІЧ выступаў на баку абароны.

Былы камандуючы арміі басьнійскіх сербаў Младзіч, які знаходзіцца пад арыштам з 2011 года, абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці, парушэньні законаў і правілаў вядзеньня вайны, у прыватнасьці ў правядзеньні этнічных чыстак у Босьніі і Герцагавіне. Ён абвінавачваецца ў правядзеньні апэрацыі ў басьнійскім горадзе Срэбраніцы, дзе, паводле афіцыйнай вэрсіі, за некалькі ліпеньскіх дзён 1995 года былі зьнішчаныя некалькі тысяч мусульманскіх мужчын і юнакоў.

XS
SM
MD
LG