Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін, Лукашэнка і іншыя кіраўнікі краін СНД — у вышыванках. ФОТАФАКТ


«У кнізе Курманбека Бакіева „Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан“, якую прэзэнтавалі ў Менску ў чацьвер, ёсьць такое фота. У што яны апранутыя, дзе і калі гэта здымалася — подпісу няма», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook беларускі фатограф Сяргей Грыц.

Фота, па ўсёй верагоднасьці, зроблена ў чэрвені 2006 году.

У сваёй кнізе Бакіеў апісаў жыцьцё падчас кіраваньня Кыргызстанам — у 2005-2010 гадах. Экс-прэзыдэнт Кыргызстана жыве ў Драздах. Курманбек Бакіеў быў скінуты з пасады прэзыдэнта ў красавіку 2010 года, пасьля чаго схаваўся ў Беларусі зь неафіцыйнай жонкай і дзецьмі па запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі. У ліпені 2014 Бакіеў быў асуджаны ў сябе на радзіме да пажыцьцёвага зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG