Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна чакае нямецкай дапамогі, Нямеччына шукае балянс паміж Украінай і Расеяй


Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель
Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Выступаючы 23 кастрычніка на нямецка-ўкраінскай эканамічнай канфэрэнцыі ў Бэрліне, Мэркель таксама зазначыла, што Нямеччына жадае мець добрыя эканамічныя сувязі як з Украінай, гэтак і з Расеяй.

«З другога боку, — сказала Мэркель, — мы хочам, каб Украіна мела добрыя эканамічныя сувязі з Эўразьвязам, Нямеччынай, але адначасна і з Расеяй».

Пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай з Эўразьвязам было падпісанае летась. Прыхільнікі пагадненьня лічаць яго ключавым элемэнтам прывязкі Ўкраіны да Захаду, тым часам як Масква бачыць у ім выклік расейскім інтарэсам у «блізкім замежжы».

Мэркель таксама заклікала Ўкраіну працягваць эканамічныя рэформы, змагацца з карупцыяй і абмежаваць уплывы алігархаў. Паводле яе, нямецкія бізнэсоўцы гатовыя інвэставаць ва Ўкраіне пры наяўнасьці адпаведных умоваў.

Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк, выступаючы на канфэрэнцыі, сказаў, што Ўкраіна апошнімі месяцамі пачала заўважаць пазытыўныя перамены ў эканоміцы, але дадаў, што для ўкараненьня рэформаў Украіне патрэбная дапамога з боку Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG