Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Маці-зямля сьвятая, наша зерне прарастае»: Trubetskoy выдаў дэбютны альбом


Беларускі гурт, што ўтварыўся на рэштках «Ляпісаў», прадставіў свой першы поўнафарматны альбом. Спадчыны папярэдніка ў «Magister Bibendi» няма — толькі новыя песьні.

Trubetskoy у альбоме «Magister Bibendi», што значыць «Распарадчык папойкі» на латыні, прадставіў тузін новых песень. Сярод іх дзьве беларускамоўныя, пазытыўная «Гэтым разам» і малітва-баявік «Купала», і адна ўкраінамоўная — «Зірниця», а таксама кавэр на Барыса Грабеншчыкова «Стаканы».

Плытка запісвалася ў Літве пры ўдзеле нарвэскага саўнд-прадусара, майстравалася ў Лёндане, а ўпершыню будзе прадстаўленая ўжывую ў Санкт-Пецярбурзе 4 лістапада. Потым пройдуць прэзэнтацыі ў Кіеве 8 лістапада і ў Маскве 15 лістапада. Пасьля гэтага пачнецца тур па Беларусі: 20 лістапада — Віцебск, 21-га — Берасьце, 4 сьнежня — Гомель, 5-га — Гародня. Менскі канцэрт пакуль не анансаваны.

Альбом можна набыць на iTunes, а таксама бясплатна праслухаць на Яндэкс.Музыцы.

Напярэдадні выданьня альбому гурт прадставіў кліп на загалоўную песьню, «Magister Bibendi»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG