Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Асад гатовы да дыялёгу з апазыцыяй


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін (справа) і прэзыдэнт Сырыі Башар Асад падчас сустрэчы ў Крамлі, 20 кастрычніка 2015 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін (справа) і прэзыдэнт Сырыі Башар Асад падчас сустрэчы ў Крамлі, 20 кастрычніка 2015 году

Паводле Пуціна, прэзыдэнт Сырыі Башар Асад выказаў гатоўнасьць да супрацоўніцтва з апазыцыяй, якая выступае супраць групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта Пуцін заявіў на пасяджэньні дыскусійнага клюбу «Валдай» у Сочы.

Па словах расейскага лідэра, Башар Асад не пярэчыць супраць супрацоўніцтва расейскіх вайскоўцаў з апазыцыяй на пэўных умовах:

«Я яго спытаў, як ён паставіцца да таго, калі мы знойдзем у Сырыі нават узброеную апазыцыю, але гатовую супрацьстаяць і рэальна ваяваць з тэрарыстамі, з «Ісламскай дзяржавай», калі мы падтрымаем іх намаганьні ў барацьбе з тэрарыстамі гэтак жа, як і сырыйскае войска. Ён адказаў: «Стаўлюся да гэтага станоўча».

Пра гэта са спасылкай на ВВС інфармуе агенцтва УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG