Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, пятніца 23 кастрычніка: Дзень народзінаў Цішкі Гартнага


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — Амбасада Украіны ў Беларусі, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі- пры падтрымцы Прэзыдэнцкага фонду Леаніда Кучмы «Украіна» — радзяць прэзэнтацыю кнігі ўкраінскага паэта Васіля Стуса «Небо. Кручі. Провалля. Вода». Выступіць Дзьмітры Стус, сын В. Стуса, — літаратар, журналіст, навукоўца, генэральны дырэктар Нацыянальнага музэю Тараса Шаўчэнкі. Прэзэнтацыя пройдзе ў Доме Дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28) а 17-ай гадзіне.

Баранавічы — прэзэнтацыя акустычнай праграмы «Музыка. Друзья. Дорога» менскага інды-фолк музыкі Андрэя Сянькевіча. ДКТ г. Баранавічы, пачатак а 20-ай гадзіне.

У гісторыі

1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.

1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.

У гэты дзень нарадзіліся

1813 — Людвіг Ляйхгард, нямецкі падарожнік і геоляг, дасьледчык Аўстраліі. Прапаў бязь вестак у 1848 годзе пры спробе перасячэньня Аўстраліі з усходу на захад. Постаць Ляйхгарда паслужыла прататыпам для галоўнага героя раману «Фос» аўстралійскага пісьменьніка Патрыка Ўайта, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі 1973 году.

1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1887 — Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч (пам. 11.4.1937). Друкавацца пачаў з 1908 у газэце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газэты «Дзяньніца». У 1921 у Бэрліне наладзіў выданьне беларускіх кніг. Пасьля вяртаньня ў Менск рэдактар газэты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэньня літаратурнага аб’яднаньня і часопісу «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) у1931 з фармулёўкай «за сувязь з нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15.11.1936, 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх^; па іншых зьвестках — скончыў жыцьцё самагубствам).

1896 — лінгвіст і літаратуразнаўца Раман Якабсон.

1909 — Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987-1995).

У гэты дзень памерлі

1941 — Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.

1981 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.

Цытата

Мой верш — мая душа
І думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.

Цішка Гартны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG