Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Re1ikt выдаў альбом «Лекавыя травы», каб паказаць як гучыць Палесьсе (аўдыё)


21 кастрычніка выйшаў новы альбом беларускага фольк-рок-гурту Re1ikt «Лекавыя травы», піша Tuzin.fm

Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэтую працу, зможа ўявіць, як гучала Палесьсе стагодзьдзі таму, і як гучыць цяпер. «Мы самі паходзім з Палесься, і менавіта гэтанадае нашаму гурту такое своеасаблівае гучаньне. Нейкая туга і моц, атмасфэрнасьць і драйв – пэўна, гэта ўсё было ў нас закладзена, – распавядае бубнач і лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. – Калі мы пачулі песьню “Хадзіла галота”, то адразу вырашылі зрабіць сваю вэрсію, бо, на наш погляд, менавіта так гучала Палесьсе 100 гадоў таму».

На новым дыску Re1ikt можна адшукаць народныя песьні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазыцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў клясыкаў беларускай літаратуры: «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» Яна Баршчэўскага і «Балотны агонь» Якуба Коласа. Альбом «Лекавыя травы» паказвае новае гучаньне Re1ikt – ня толькі лірычнае і атмасфэрнае, але пазытыўнае і лёгкае. «Лекавыя травы» запісваліся на студыі Studio-X вядомага польскага гукарэжысэра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў горадзе Ольштын.

Рэліз чацвёртага альбома Re1ikt адбудзецца на лэйбле «Вігма». Вялікая прэзентацыя «Лекавых траў» пройдзе ў клюбе Re:Public 7 снежня. А 25 кастрычніка Re1ikt дадуць рэтраспэктыўны канцэрт у сталічным TNT Rock Club: у яго межах музыкі зайграюць песьні з папярэдніх альбомаў, ад якіх зьбіраюцца адмовіцца на наступных выступах на карысьць новых кампазыцый.

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG