Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юны жодзінскі рэпэр Генрых Герман: Проста зьявілася пачуцьцё, што трэба напісаць на беларускай мове


Генрых Герман

Генрых Герман

16-гадовы сьпявак выклаў у сеціва свой першы беларускамоўны трэк «Разам назаўжды». Хлопец у вышымайцы чытае пра сябе, сяброўства, любоў і Купальле.

Як распавёў Генрых Герман Свабодзе, беларускамоўны трэк зьявіўся спантанна:

«Я шукаў у інтэрнэце мінусоўку, калі гэты трэк пачуў, адразу проста зьявілася пачуцьцё, што трэба напісаць на беларускай мове».

Генрых слухае пераважна рэп, але ня толькі. Зь беларускай музыкі цікавіцца бардам Палінай Рэспублікай і рэпэрам Вінсэнтам. Аўтар пацьвярджае, што песьня прысьвечаная не гістарычным ці палітычным падзеям, а абстрактнай любові да радзімы:

«Мы ніколі не здадзімся,

Будзем разам назаўжды,

Будзем разам назаўжды,

Беларускія сыны».

«У гэтай песьні апісваецца час майго жыцьця, сяброўства паміж рэпэрамі. Наагул гісторыяй цікаўлюся. Паступаю ў Акадэмію мастацтваў, там буду здаваць гісторыю Беларусі. Бывае, пабачу па гісторыі нейкі пост, зацікавіць — прачытаю — запомню».

Малады сьвявак адпачывае

Малады сьвявак адпачывае

Акрамя «Разам назаўжды», Генрых мае яшчэ два трэкі, запісаныя па-расейску. Ён запісвае песьні ў хатняй студыі — і неўзабаве абяцае новыя трэкі:

«Я яшчэ ня вырашыў, колькі ў мяне будзе трэкаў у альбоме. Цяпер працую над яшчэ некалькімі. У бліжэйшых плянах запісаць трэк, зьвязаны з маёй марай, думаю, да 31-га запішу. Наагул я самавук, ня ведаю, дзе ў Беларусі можна гэтаму навучыцца, усё сам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG