Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская арганістка Ксенія Пагарэлая дала канцэрт у саборы Нотр-Дам (аўдыё)


На ім прысутнічала каля 2000 чалавек. Гралася перадусім клясыка. У праграме быў і сучасны беларускі твор — «Малітва» Ганны Кароткінай з цыклю «Фрэскі» для аргану.

Упершыню ў гісторыі беларускі арганіст выступіў у Саборы Парыскай Божай Маці.

Канцэрт беларускай арганісткі рыхтаваўся чатары гады. Доўгі час разглядалася праграма і біяграфія спадарыні Ксеніі. Пра дату выступу ёй паведамілі за год да падзеі. Канцэрт доўжыўся 38 хвілінаў у вялікай залі сабору, у якім мараць выступіць музыкі з усяго сьвету, піша Тузін Гітоў.

На ім прысутнічала каля 2000 чалавек. Гралася перадусім клясыка. У праграме быў і сучасны беларускі твор — «Малітва» Ганны Кароткінай з цыклю «Фрэскі» для аргана.

Пра падрабязнасьці выступу Ксенія Пагарэлая распавяла Алесю Аркушу ў інтэрвію «Радыё Рацыя». Арганістка зазначыла, што хоць канцэрт у Нотр-Даме не аплочваецца, яна будзе імкнуцца выступіць у гэтым месцы яшчэ раз.

Ксенія Пагарэлая ўжо 28 гадоў як зьяўляецца арганісткай полацкага Сафійскага сабору. Яна дала безьліч канцэртаў па Эўропе. У найбліжэйшы час музычную славутасьць можна пачуць на адкрыцьці 20-га міжнароднага фэстывалю арганнай музыкі «Звана Сафіі» 1 лістапада, які пройдзе ў канцэртнай залі Сафійскага сабору.

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

XS
SM
MD
LG