Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gods Tower прысьвеціць песьню ўсім, каго называлі хлусамі


Беларускі музычны гурт Gods Tower

Беларускі музычны гурт Gods Tower

Гурт Gods Tower, піянэры жанру pagan metal і адны зь першых беларускіх мэтал-зорак, пасьля двух гадоў бяз новых песень прадставіць новы матэрыял на канцэрце 31 кастрычніка, што пройдзе ў межах праекту «36/13» ў менскім клюбе Re:Public супольна з гуртамі Rasta і TT34. Новая песьня, «Liar» (англ. «хлус»), прысьвечаная ўсім, каго называюць хлусамі, распавёў Свабодзе лідэр гурту Lesley Knife:

«Гэта песьня пра Джардана Бруна — пра тых, каго называюць хлусамі і спальваюць за праўду на вогнішчах. Яна не пра таго хлуса, пра якога ўсе падумалі, а пра яго апанэнтаў. Пра Саньнікава, пра Пазьняка, пра Міхалка, пра Караткевіч... Усе яны цяпер Джардана Бруна. Ня ўсе хлусы, каго так ахрысьцілі».

На тызэры да канцэрту прадстаўлены фрагмэнт іншай песьні — як кажа Lesley Knife, зусім новага матэрыялу. «Рыхтуйце сырое паленьне!» — дадае ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG