Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, чацьвер 22 кастрычніка: 145 гадоў Івану Буніну, Dakh Daughters у Менску


Іван Бунін

Іван Бунін

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

У рамках міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва ТЭАРТ у Доме культуры менскага аўтазаводу адбудзецца паказ музычна-тэатральнага пэрформансу «Ружы» калектыву Dakh Daughters Band, створанага ў Цэнтры сучаснага мастацтва «ДАХ» (Кіеў) у 2012 годзе. Незвычайны спэктакаль фрык-кабарэ спалучае тэксты Бродзкага і ўкраінскай клясыкі, лірыкі і агрэсіі, зьнешняй выразнасьці і ўнутранай глыбіні. Пачатак у 19.00.

У Міністэрстве замежных справаў адбудзецца чарговы брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі, прэс-сакратара ведамства Дзьмітрыя Мірончыка. Пачатак у 11.00.

Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваёй сядзібе (вул. Камсамольская, 7, оф. 32) прадставіць выніковы даклад маніторынгу асьвятленьня прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. Пачатак у 11.00.

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыцьцё арт-праекту “Іншыя паралелі”, на якім будуць прадстаўлены жывапісныя творы членаў манумэнтальна-дэкаратыўнай сэкцыі Беларускага саюза мастакоў. Пачатак а 17 гадзіне.

Дзень у гісторыі

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1975 – У Менску заснаваны бровар «Крыніца»

1988— У Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»)

У гэты дзень нарадзіліся

1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 — Сара Бэрнар, француская актрыса

1870 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік.

1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі .

1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст

1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст (памёр у 2010). Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У гэты дзень памерлі

1883 — Майн Рыд, ірляндзскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык.

ЦЫТАТА

Верхаводамі найбольш разумнымі і хітрымі цалкам сьвядома прыгатаваная была зьдзеклівая шыльда: «Свабода, братэрства, роўнасьць, сацыялізм, камунізм!» І шыльда гэтая яшчэ доўга будзе вісець - пакуль зусім моцна ня ўсьсядуцца яны на шыю народа.

Іван Бунін, Акаянныя дні

XS
SM
MD
LG