Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верасень 2015 году стаў самым гарачым у гісторыі, вінаваты — чалавек


Верасень сёлета стаў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў: сярэдняя тэмпэратура паветра на плянэце ў мінулым месяцы склала 15,9 градусаў.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная ўправа акіянічных і атмасфэрных дасьледаваньняў ЗША. Пры гэтым папярэдні рэкорд верасьнёўскага цяпла быў усталяваны летась.

Зь дзевяці першых месяцаў гэтага году сем ужо сталі рэкорднымі паводле сярэдняй тэмпэратуры, у сувязі з чым сыноптыкі мяркуюць, што бягучы год можа стаць самым цёплым за 135 гадоў бесьперапынных назіраньняў.

Як кажуць навукоўцы, за ўзьнікненьне такой сытуацыі і тэндэнцыі адказныя дзейнасьць чалавека і ваганьні тэмпэратур павярхоўнага пласта вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяну, вядомага пад традыцыйнай назвай Эль-Ніньё.

Толькі за першыя 10 месяцаў мінулага году сярэдняя тэмпэратура паветра перавысіла на 0,57 градуса Цэльсія сярэднюю шматгадовую тэмпэратуру з 1961 па 1990 год, што дало экспэртам новыя падставы разважаць пра глябальнае пацяпленьне.

Пра гэта піша агенцтва УНІАН.

XS
SM
MD
LG