Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рэзка асудзілі Маскву за «чырвоны дыван» для Башара Асада


Белы дом
Белы дом

Асад у Крамлі асабіста падзякаваў Пуціну за ваенную падтрымку і — насуперак чаканьням сырыйскіх апазыцыянэраў — вярнуўся на радзіму.

ЗША рэзка асудзілі Расею за тое, што яна «раскатала», як выказаўся прадстаўнік Белага дома, «чырвоны дыван» перад прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам, які наведаў зь нечаканым візытам Уладзімера Пуціна.

«Мы лічым, што чырвоны дыван для прыёму Асада, які выкарыстаў хімічную зброю супраць уласнага народа, не стасуецца з заяўленай расейцамі мэтай пра палітычны пераход у Сырыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Эрык Шульц журналістам, якія суправаджалі прэзыдэнта ЗША Барака Абаму ў паездцы па краіне.

Асад прыляцеў у Маскву ўвечары 20 кастрычніка. Гэта быў першы замежны візыт Асада з пачатку сырыйскага крызісу ў 2011 годзе. Усяго толькі трыма тыднямі раней Расея пачала авіарэйды на фарміраваньні праціўнікаў Асада. Гэта дазволіла урадавым войскам вярнуць пад свой кантроль частку тэрыторыі і некалькі гарадоў.

Выступаючы ў Маскве, Асад выказаў Пуціну падзяку за «падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Сырыі».

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін (справа) вітае прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада падчас сустрэчы ў Крамлі ў Маскве, 20 кастрычніка 2015 году
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін (справа) вітае прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада падчас сустрэчы ў Крамлі ў Маскве, 20 кастрычніка 2015 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG