Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Працоўным варта аб'ядноўвацца і разам бараніць свае правы» — кіраўнік прафсаюзу РЭП


Генадзь Фядыніч

Генадзь Фядыніч

«Дзяржаве ня трэба цурацца тых людзей, у якіх „недзяржаўная думка“. Праз колькі часу яна можа стане дзяржаўнай», заявіў у інтэрвію Свабодзе старшыня незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч. Неўзабаве, паведаміў ён, прафсаюз зьвернецца да Лукашэнкі, каб той адмяніў кантрактную сыстэму, якой паняволеныя працоўныя.

Лідэр прафсаюзнай арганізацыі РЭП Генадзь Фядыніч наведаўся ў Магілёў, каб сустрэцца са сваімі актывістамі.

Паводле Фядыніча, кантракт становіцца інструмэнтам у барацьбе з іншадумствам на дзяржаўных прадпрыемствах:

«Гэта ж трэба так не паважаць свой народ каб душыць яго гэтымі кантрактамі», абураецца старшыня незалежнага прафсаюзнай арганізацыі.

На думку прафсаюзьніка, самі працоўныя мусяць змагацца за свае правы, аб’ядноўвацца, каб разам адстойваць сваю годнасьць. Генадзь Фядыніч пагаджаецца, што працоўныя запалоханыя:

«За дваццаць год дзяржава рабілі ўсё, каб кожны думаў толькі сам пра сябе. Многія прывыклі, што дзяржава мусіць нешта даваць. Вырасла цэлае пакаленьне ў такой сыстэме».

На прадпрыемствах суполкі незалежных прафсаюзаў не рэгіструюць. Генадзь Фядыніч прызнае не спадзяецца на палёгкі ў бліжэйшы час:

«Сёньня незалежныя прафсаюзы — гэта самастойны дэмакратычны рух. Калі дзяржава цьвердзіць, што яна дэмакратычная, то такі рух ёй патрэбны».

На Магілёўшчыне дзейнічаюць толькі дзьве завадзкія суполкі незалежных прафсаюзаў. На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў — суполка Свабоднага прафсаюзу Беларускага. На «Белшыне» — суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу. Абедзьве ня маюць сядзібаў на тэрыторыі прадпрыемстваў. Колькасьць сяброў скарачаецца праз звальненьні. Адміністрацыя спыняе працоўныя адносіны зь неляяльнымі працаўнікамі, не працягваючы кантракт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG