Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Вільні да Барсэлёны — за 50 эўра. Лоўкостэр Ryanair абвясьціў вялікі распродаж


Авіякампанія Ryanair запусьціла вялікі распродаж палётаў па Эўропе — 30% зьніжка для многіх напрамках. Напрыклад, квіток зь Вільні ў Барсэлёну абыдзецца ад 28 эўра ў адзін бок, піша сайт Vandrouki.by

Такім чынам, авіякампанія Ryanair абвясьціла зьніжкі на палёты па Эўропе зь лістапада па сакавік. Зьніжкай можна скарыстацца да 1 гадзіны ночы 22 кастрычніка.

Вось квіткі, якімі могуць скарыстацца беларусы:

Парыж — Вільня — ад 12,5 эўра;
Рыга — Лёндан / Лёндан — Рыга — ад 14 эўра;
Вільня — Парыж — ад 16,5 эўра;
Вільня — Мілян / Мілян — Вільня — ад 18 эўра;
Коўна — Эйлат / Эйлат — Коўна — ад 19 эўра;
Вільня — Мадрыд / Мадрыд — Вільня — ад 23 эўра;
Вільня — Рым / Рым — Вільня — ад 23 эўра;
Барселона — Вільня — ад 23 эўра;
Вільня — Барсэлёна — ад 28 эўра;

І многія іншыя маршруты па ўсёй Эўропе.

Падабраць свае даты і купіць квіткі можна на сайце авіякампаніі — http://ryanair.com (выкарыстоўвайце каляндар нізкіх цэн).​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG