Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэсьце на Дзяды пройдзе 1 лістапада


Шэсьце ў Курапаты на Дзяды. 2 лістапада 2014 году

Шэсьце ў Курапаты на Дзяды. 2 лістапада 2014 году

Заяўкі на правядзеньне шэсьця па горадзе і мітынгу ва ўрочышчы Курапаты падалі адпаведна ў Менскі гарадзкі і Менскі абласны выканаўчыя камітэты прадстаўнікі партыі КХП-БНФ «Адраджэньне».

Намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі сказаў Свабодзе, што паводле заканадаўства да таго моманту, як дадзены дазвол, ня можа абвяшчацца месца збору і маршрут шэсьця.

«Акцыя будзе 1 лістапада і пройдзе ў традыцыйным фармаце», — сказаў Юрась Беленькі і дадаў, што яго запрасілі ў Менгарвыканкам 26 кастрычніка — меркавана, каб агучыць рашэньне што да дазволу акцыі.

Летась Юрасю Беленькаму прысудзілі тры штрафы за шэсьце па горадзе і мітынг у Курапатах, а таксама за акцыю «Дзяды» ў Лошыцы. Фармальна яго судзілі за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах. Паводле абвінаваўцаў, КХП-БНФ не заключыла дамову аб забесьпячэньні парадку падчас шэсьця і не аплаціла адпаведныя паслугі міліцыі і мэдычнай службы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG