Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад сустрэўся з Пуціным у Маскве


Башар Асад і Ўладзімір Пуцін (справа) ў Крамлі 21 кастрычніка 2015 году
Башар Асад і Ўладзімір Пуцін (справа) ў Крамлі 21 кастрычніка 2015 году

У Крамлі паведамілі, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад позна ўвечары 20 кастрычніка прыляцеў у Маскву на сустрэчу з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў назваў прыезд Асада «рабочым візытам» і паведаміў, што два прэзыдэнты абмеркавалі супольную ваенную апэрацыю супраць ісламісцкіх ваяўнікоў у Сырыі.

Паводле Пяскова, у цэнтры ўвагі на перамовах было змаганьне супраць «тэрарыстычных груповак» і працяг расейскай ваеннай апэрацыі ў Сырыі, у тым ліку авіяўдараў. Асад паінфармаваў Пуціна аб плянах сырыйскіх урадавых сілаў.

Перамовы Пуціна і Асада адбыліся ў той самы дзень, калі Пэнтагон паведаміў, што Масква і Вашынгтон падпісалі пагадненьне аб зьніжэньні рызыкі інцыдэнтаў паміж расейскай і натаўскай авіяцыяй у сырыйскай паветранай прасторы.

У пагадненьні вызначаюцца радыёчастоты для наўпроставай камунікацыі паміж расейскімі і амэрыканскімі вайскоўцамі.

Пагадненьне не прадугледжвае зонаў супрацоўніцтва і абмену інфармацыі пра аб’екты бамбаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG