Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі гіпэр-кантроль


Эціё Марці, «Маці зь дзіцём у кухонным інтэр’еры».
Эціё Марці, «Маці зь дзіцём у кухонным інтэр’еры».

У Злучаных Штатах, у адрозьненьне ад Беларусі, дзеці пакідаюць бацькоўскі дом рана. Паступілі ва ўнівэрсытэт ці знайшлі працу — і жывуць ужо асобна ад мамы з татам, самі вядуць сваю гаспадарку.

У нас — зусім іншыя звычкі. Ды і самі маладыя сем’і ня вельмі й супраць такога: жывуць разам з бацькамі, хаця маглі б зьняць сабе кватэру.

Пачуў нядаўна, як адна пажылая беларуская жанчына (ёй 85) казала, што вельмі хоча пражыць хаця б яшчэ адзін год. Чаму менавіта год? Каб «давесьці сына да пэнсіі». Так бы мовіць, паставіць дзіця на ногі.

Што гэта: натуральная бацькоўская апека ці беларускі гіпэр-кантроль?

Аляксей Шэін


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG