Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню ажыцьцявілі вучэбны перахоп балістычнай ракеты над Эўропай


Так выглядае ракетны эсьмінец ЗША USS Ross

Так выглядае ракетны эсьмінец ЗША USS Ross

Ракетны эсьмінец ЗША USS Ross пасьпяхова перахапіў балістычную ракету на поўначы Атлянтычнага акіяну падчас дэманстрацыі, якая адбылася ў рамках сумесных вучэньняў 9 флатоў краін-саюзьнікаў, прысьвечаных адпрацоўцы сыстэмы абароны ад апэратыўна-тактычных ракет Maritime Theater Missile Defense (MTMD) Forum.

Пра гэта паведамляецца праз афіцыйны Twitter камандаваньня ВМС ЗША ў Эўропе і Афрыцы, перадае Голас Амэрыкі.

У прыватнасьці адзначаецца, што ўпершыню на неамэрыканскім палігоне быў ажыцьцёўлены пуск ракеты-перахопніка Standard Missile-3 (SM-3). Таксама ўпершыню быў ажыцьцёўлены перахоп балістычнай ракеты на Эўрапейскім тэатры дзеяньняў.

У рамках сцэнару вучэньняў, з палігону паблізу Гебрыдзкіх выспаў (каля заходніх берагоў Шатляндыі) быў ажыцьцёўлены пуск балістычнай ракеты кароткага радыюсу дзеяньня Terrier Orion. Ракета знаходзілася ў паветры адначасова з дзьвюма процікарабельнымі крылатымі ракетамі, нацэленымі на сілы кааліцыі. Ракетны эсьмінец Ross ажыцьцявіў пуск перахопніка SM-3 і пасьпяхова зьбіў у космасе балістычную цэль.

Пры гэтым ракетны эсьмінец USS The Sullivans, выконваючы функцыю СПА, ажыцьцявіў пуск ракеты SM-2, што стала першым прэцэдэнтам выкарыстаньня на палігоне паблізу Гебрыдзкіх выспаў ракет гэтага тыпу.

Марк Фэргюсан

Марк Фэргюсан

«Гэтае дасягненьне ... падкрэсьлівае вечную каштоўнасьць краін-чальцоў Форуму Maritime Theater Missile Defense — Аўстраліі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Галяндыі, Нарвэгіі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі — і дэманструе ўзровень узаемадзеяньня флатоў саюзьнікаў для ажыцьцяўленьня інтэграванай супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны» , — адзначыў адмірал Марк Фэргюсан, камандуючы ВМС ЗША ў Эўропе і Афрыцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG