Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары ўзьнялі «Пагоню» перад матчам БАТЭ — «Барсэлёна» ФОТА


У чарговым матчы Лігі чэмпіёнаў беларускія футбалісты прайгралі каталёнскаму клюбу зь лікам 2:0.

Перад гульнёй у Барысаве заўзятары разгарнулі сьцяг у выглядзе «Пагоні» і раздавалі ўлёткі з тлумачэньнем значэньня і гісторыі герба.

Раней прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў прапанаваў правесьці акцыю ў падтрымку аштрафаваных нібы за шалікі з «Пагоняй» футбольных фанатаў, а таксама кадэтаў, якім за фота ў цішотках з «Пагоняй» пагражае адлічэньне.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч нагадваў, што за адзеньне з выявай «Пагоні» міліцыя ня мае права затрымліваць людзей — у адміністрацыйным кодэксе няма такога парушэньня.

БАТЭ сёлета прабілася ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, здабыўшы перамогі ў кваліфікацыйных раўндах у гульнях з «Дандолкам» (Ірляндыя), «Відэатонам» (Вугоршчына) і «Партызанам» (Сэрбія). У групавым этапе БАТЭ гуляе з «Барсэлёнай» (Каталёнія, Гішпанія), «Баерам» (Нямеччына) і «Ромай» (Італія). На сёньня барысаўчане маюць тры балы: каманда прайграла «Баеру» 1:4, але перамагла «Рому» 3:2.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG