Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі лоўкостэр «Победа» атрымаў дазвол лётаць у Менск


Лоўкостэр «Победа» атрымаў дазвол лётаць паміж Масквой і Менскам, а авіякампаніі «Ямал» выдалі дазвол на палёты зь Екацярынбургу ў Менск.

Па выніках пасяджэньня міжведамаснай камісіі па допуску перавозчыкаў да выкананьня міжнародных перавозак, адразу дзьве авіякампаніі атрымалі допуск на палёты ў Беларусь. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на сайце Расавіяцыі.

Першы кірунак — авіякампанія «Победа» атрымала допуск на маршрут Масква (Унукава) — Менск з частатой 14 разоў на тыдзень. Аднак, цяпер авіякампанія ня можа скарыстацца атрыманым дазволам. Перавозчык зможа лётаць за мяжу толькі пасьля таго, як выйдзе загад Мінтрансу, які дазваляе рабіць міжнародныя рэйсы кампаніям без двухгадовага досьведу палётаў па Расеі (чакаецца ў бліжэйшым часе).

Другі кірунак — авіякампанія «Ямал» атрымала допуск на маршрут Екацярынбург — Менск з частатой 2 разы на тыдзень. Калі пачнуцца палёты — невядома.

Атрыманьне допуску не абавязвае авіякампанію пачаць рэгулярныя палёты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG