Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters паведамляе пра гібель у Сырыі трох расейцаў, якія ваявалі на баку Асада


Расейскі авіятэхнік зараджае ракету ў самалёт Su-24 каля Латакіі.
Расейскі авіятэхнік зараджае ракету ў самалёт Su-24 каля Латакіі.

Як найменей трое расейцаў, якія ваююць на баку сырыйскіх урадавых сілаў, былі забітыя і яшчэ некалькі былі параненыя ў выніку артылерыйскага абстрэлу ў прыбярэжнай правінцыі Латакія. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміла крыніца ў вышэйшых эшалёнах урадавага войска.

Калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, гэта будзе першым выпадкам сьмерці расейскіх грамадзянаў ад таго моманту, калі Расея 30 верасьня распачала авіяўдары з мэтай падтрымкі прэзыдэнта Башара Асада.

Расейскае Міністэрства абароны не змагло апэратыўна пракамэнтаваць Reuters інфармацыю аб гібелі расейцаў. Таксама не змаглі пракамэнтаваць і афіцыйныя прадстаўнікі сырыйскіх уладаў.

Па дадзеных агенцтва, загінулі ня кадравыя ваенныя, а добраахвотнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG