Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш афіцыйных дазволаў на жыхарства ў ЭЗ атрымліваюць украінцы


Украінцы за мінулы год займаюць першае месца паводле колькасьці атрыманых дазволаў на жыхарства ў Эўрапейскім зьвязе, паведамляе эўрапейскае статыстычнае агенцтва Эўрастат.

Агульная колькасьць грамадзянаў Украіны, якім дадзена права пражываць на тэрыторыі якой-небудзь зь дзяржаў ЭЗ складае 302 800 чалавек, гэта значыць, больш за 13 адсоткаў ад усёй колькасьці дазволаў. На другім месцы ЗША (199 200 чалавек), трэція і чацьвёртыя — Кітай і Індыя (адпаведна, 169 700 і 134 900 чалавек).

Як падлічылі экспэрты Эўрастату, грамадзяне гэтых чатырох дзяржаў атрымалі траціну ўсіх дазволаў на пражываньне на тэрыторыі ЭЗ.

Большасьці ўкраінцаў (62 адсоткам) далі дазвол знаходжаньня ў ЭЗ на падставе працаўладкаваньня, хоць такія падставы, як навучаньне і сямейныя абставіны, таксама былі, паведамляе Эўрастат.

Галоўнай дзяржавай ЭЗ, у якой грамадзяне Ўкраіны атрымалі дазвол на жыхарства, традыцыйна застаецца Польшча. Агульная колькасьць украінцаў, якім дадзена права пражываньня на польскай тэрыторыі, складае 247 400 чалавек. Між тым, амэрыканцы і кітайцы ў асноўным сяліліся ў Вялікабрытаніі (199 200 і 169 700 адпаведна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG