Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цынька


Ян Стэн, «Вясковая школа» (1670).
Ян Стэн, «Вясковая школа» (1670).

У маёй школе непадрыхтаваны да ўроку беларускай мовы вучань мог ліквідаваць катастрофу правільным адказам на апошняе пытаньне беларусіцы Еўдакіі Сьцяпанаўны: «Што ставіць? Двойку ці адзінку?»

Слушным адказам было «адзінка», бо настаўніца напрыканцы кожнай чвэрці адпрацаваным рухам выпраўляла ў клясным журнале «1» на «4», і выніковая адзнака выходзіла прымальнай.

Несумненна, ёю кіравалі добрыя намеры; дзякуючы ім мы рэгулярна станавіліся саўдзельнікамі кваліфікаванага і беспакаранага махлярства.

Еўдакія Сьцяпанаўна вучыла мяне нядоўга і пазьней зь ёй не сустракаўся. Аднак ейны падыход да дакумэнтацыі і нашы мальбы: «Цыньку, калі ласка, пастаўце! Цыньку!» успамінаю рэгулярна — кожны раз, калі абмяркоўваюцца беларускія мэтодыкі падліку галасоў на выбарах.

Андранік Антанян

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG