Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Асад ня можа заставацца ва ўладзе ў пераходны пэрыяд


Білборд з выявай прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада на дарозе з Дамаска ў Хомс. 13 кастрычніка 2015 году

Білборд з выявай прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада на дарозе з Дамаска ў Хомс. 13 кастрычніка 2015 году

ЗША настойваюць на тым, што Башар Асад павінен расстацца з уладай з пачаткам працэсу палітычнага ўрэгуляваньня сырыйскага крызісу.

Башар Асад ня можа быць чальцом пераходнага ўраду, які, як спадзяюцца Злучаныя Штаты, будзе створаны ў выніку «палітычнага працэсу» ў Сырыі, хоць Вашынгтон не чакае, што Асад растанецца з уладай у найбліжэйшай будучыні, заявіў у панядзелак прэс-сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр.

Паводле яго слоў, гэтае пытаньне абмяркоўвалася падчас тэлефонных размоваў дзяржсакратара Джона Кэры зь міністрамі замежных спраў Расеі і Савудаўскай Арабіі. Палітычны працэс, які б мог завяршыцца сыходам Асада і фармаваньнем пераходнай адміністрацыі ў Сырыі, яшчэ не пачаўся, сказаў прадстаўнік дзярждэпартамэнту, але ЗША разам зь іншымі дзяржавамі рэгіёну спадзяюцца на тое, што Расея далучыцца да краінаў, якія спрабуюць пераканаць Башара Асада пачаць гэты працэс.

Прэс-сакратар дзярждэпартамэнту назваў непрадуктыўнымі спробы Расеі ўмацаваць становішча Асада, але выказаў надзею на тое, што Масква ўсьведамляе, што спробы ўмацаваць лідэра, якога падтрымлівае меншасьць насельніцтва краіны і які разьвязаў кампанію тэрору супраць сваіх уласных грамадзян, асуджаныя на правал.

Паводле дадзеных праваабарончых арганізацыяў, якія вядуць улік ахвяраў вайны ў Сырыі, на дзеяньні сырыйскай арміі прыпадае больш стратаў сярод мірнага насельніцтва, чым на тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG