Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дрэздэне прайшлі буйныя дэманстрацыі «за» і «супраць» мігрантаў-мусульман


Міністfр па справах інтэграцыі Саксоніі сацыял-дэмакрат Пэтра Кёпінг

Міністfр па справах інтэграцыі Саксоніі сацыял-дэмакрат Пэтра Кёпінг

У Нямеччыне сярод часткі насельніцтва растуць асьцярогі адносна магчымага абвастрэньня сацыяльных адносінаў на фоне прыёму ўцекачоў.

У Дрэздэне прайшла дэманстрацыя грамадзянаў Нямеччыны, абяднаных у рух ПЭГІДА, які выступаюць супраць «ісламізацыі Эўропы». Дэманстрацыя была прымеркаваная да першай гадавіны зьяўленьня гэтай арганізацыі. ПЭГІДА — гэта абрэвіятура, але слова ўжо стала ў Нямеччыне намінальным. Колькасьць прыхільнікаў ПЭГІДЫ, якія выйшлі на вуліцы і на плошчу перад опэрай, перавышала 20 тысяч чалавек.

Ня менш за 13 тысяч удзельнікаў сабрала і дэманстрацыя праціўнікаў ПЭГІДЫ. Міністарка па справах інтэграцыі ўраду Саксоніі, прадстаўніца партыі сацыял-дэмакратаў Пэтра Кёпінг, якая ўдзельнічала ў дэманстрацыі супраць ПЭГІДЫ, сказала:

«Я хацела яшчэ раз прадэманстраваць, што мы супраць нянавісьці да мігрантаў, да іншаземцаў. Я за добразычлівае сумеснае існаваньне розных людзей. Я хацела б, каб мы пераадолелі расслаеньне ў нашым грамадзтве, хацела б, каб мы падключалі ў пытаньнях чалавечага суіснаваньня нашы сэрцы».

Падчас мітынгу лідэр ПЭГІДЫ Лутц Бахман скандаваў: «Мы прыйшлі, каб застацца, і мы застанемся, каб перамагчы!» Ён паабяцаў падаць у суд на міністра ўнутраных спраў Нямеччыны Томаса дэ Мэзьера, які, па яго словах, назваў усіх прыхільнікаў ПЭГІДЫ правымі экстрэмістамі, а гэта дазваляе абвінаваціць яго ў нацкоўваньні розных груп насельніцтва адна на адну.

Шмат хто ў Нямеччыне баіцца абвастрэньня сацыяльных канфліктаў на фоне прыёму ўцекачоў з Сырыі.

Нягледзячы на намаганьні прыкладна дзьвюх тысяч паліцыянтаў сутыкненьняў у Дрэздэне пазьбегнуць не ўдалося — адзін дэманстрант руху ПЭГІДА быў цяжка паранены, пацярпелыя ёсьць як сярод прыхільнікаў, так і праціўнікаў ПЭГІДЫ, а таксама сярод паліцыянтаў.

Дэманстрантамі быў зьбіты тэлежурналіст расейскага відэаагенцтва RT RUPTLY Хасэ Сэкейра. Пацярпелі і іншыя журналісты, хоць многія зь іх па рэкамэндацыі паліцыі былі ў ахоўных шаломах. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Юры Векслер.

XS
SM
MD
LG